Как молится святой ружанец

Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў Папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім Святы Айцец запрасіў нанова адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, звязанымі з публічнаю дзейнасцю Хрыста.

Радасныя таямнiцы — у панядзелак i суботу;
Таямніцы Святла — у чацвер;
Балесныя таямнiцы — у аўторак i пятнiцу;
Хвалебныя таямнiцы — у сераду i нядзелю.

Спосаб малiтвы на ружанцы

У iмя Айца i Сына, i Духа Святога. Амэн. Веру ў Бога Айца . (на крыжыку)
Ойча наш. (на першай пацерцы)
Вітай, Марыя (3 разы). (на наступных 3 пацерках)
Хвала Айцу .

Затым на вялiкай пацерцы адгаворваецца Ойча наш. а на кожнай з дзесяцi малых пацеркаў Вітай, Марыя . . Пасля кожнай таямнiцы можна дадаваць:

О, Марыя, без граху першароднага зачатая, малiся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.

О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

Калі Марыя стала Маці Збавіцеля, яна неадкладна накіравалася да сваёй сваячніцы Альжбеты і дапамагала ёй у штодзённай працы. У сваёй паслузе Марыя прыносіць Божае благаславенне. Знакам праўдзівага Божага духа з‘яўляецца шчыры і радасны клопат пра іншых. Праз бескарыслівую дапамогу бліжнім я таксама буду імкнуцца трываць у справе збаўлення.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

Марыя, заўсёды гатовая да ахвяры, простая і паслухмяная, ахвяруе Збавіцеля ў святыні. Яе жыццё цалкам накіраванае да Бога; у ёй няма ніякай палавінчатасці і ашчадлівасці ў адносінах да Яго. Багародзіца вучыць мяне быць верным Богу нават тады, калі паслухмянасць яго наказам патрабуе ад мяне вялікай самаахвярнасці. Я буду пазбягаць ўсялякай упартасці, пярэчанняў і слоў, нязгодных з Божай воляй.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

Як жа трывожылася Марыя, шукаючы свайго Сына! Тое, што Езус застаўся ў святыні, прычыніла Ёй вялікае цярпенне. Знайшла Яго з вялікай радасцю. І я магу, учыніўшы грэх, страціць Езуса. Тады я павінен шукаць Яго ў Касцёле, слухаць Ягоныя словы, узмоцнена маліцца і ў сакрамэнце Пакаяння зноў паяднацца з Ім. Няхай памяць пра гэтую таямніцу аберагае мяне ад духоўнай ляноты і смяротнага граху.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

1. Малiтва Езуса Ў Гэтсэманi

Езус, упаўшы на калені, моліцца, а перад Ім — грахі ўсіх людзей: няўдзячнасць, нявернасць, здрады. Усе гэтыя грахі, а ў тым ліку і мае, Езус бярэ на сябе. У тую страшную ноч усе Яго пакінулі. Але Марыя моліцца разам са сваім Сынам. Яна адзіная, вольная ад усялякага граху, няспынна будзе дапамагаць і мне, каб я, успаможаны ласкай Хрыста, перамагаў грэх.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

2. Бiчаванне Езуса

Езус зносіць жахлівыя цярпенні падчас бічавання. Жаўнеры не маюць літасці і бічамі разрываюць Найсвяцейшае цела Збавіцеля. Ён пакутуе за грахі людской пажадлівасці і распусты. Хрыстус, Божы Сын, народжаны з Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дазваляе знявечыць Сваё нявіннае цела. Прашу ў Цябе, Езусе, праз малітвы Тваёй Маці, Беззаганнай Панны, чысціні цела і душы для мяне, нашых сем‘яў, дзяцей і моладзі. Езусе, захавай нас ад згоршванняў, дай ласку перамогі ў змаганні за захаванне цнатлівасці.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

3. Укаранаванне цернем

Пан Езус прымае ўсё гэта, каб сваёй пакорай адплаціць Богу за нашыя пыху і самаўзвышэнне. Ён з‘яўляецца праўдзівым Валадаром неба і зямлі, з‘яўляецца таксама Каралём майго сэрца, таму Яму належыць усялякая пашана і хвала. Эгаізм і пыху немагчыма прымірыць з Валадарствам Хрыста. Праз заступніцтва Марыі, Тваёй маці, прашу Цябе, Езусе, дай мне ласку пакоры і паслухмянасці, а таксама ласку самаадрачэння і панавання над маімі пачуццямі.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

З любові да людзей Езус бярэ крыж на плечы і нясе яго на месца, прызначанае для ўкрыжавання. Дарогай Ён некалькі разоў падае і падымаецца. Марыя, напоўненая мацярынскай любоўю, ідзе за Сынам і церпіць разам з Ім. Калі мяне спасцігнуць цярпенні і горыч сэрца, я таксама павінен ціха ісці сваім крыжовым шляхам і несці следам за Збавіцелам свой крыж. Я не маю права заламацца, але павінен адважна, як і Марыя, наследаваць Хрыста. Калі я ўпаду, Езусе, дапамажы мне падняцца!

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Укрыжаванне і смерць Езуса

На Галгоце Езус склаў у ахвяру за нас Сваё жыццё. Надышла хвіліна нашага адкуплення. Марыя, з‘яднаная са сваім Сынам, стала Суадкупіцельніцай людзей. Тут, пад крыжом, я дзякую Табе, Збавіцель, за Тваю любоў. Я буду старацца захаваць удзячнасць і любоў да святароў, бацькоў, выхавацеляў, якія супрацоўнічаюць з Табой, каб чын збаўлення прыносіў плён. Павяраю Табе, Езусе, таксама ўсіх паміраючых.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

1. Хрост Пана Езуса ў рацэ Ярдан

Сваю месіянскую дзейнасць Езус Хрыстус пачынае з хросту ў водах Ярдана. Ужо тут Ён бярэ на свае плечы цяжар людскога граху і будзе несці яго праз крыжовую муку аж да смерці. Ужо тут Ён пачынае споведзь з грахоў усяго чалавецтва так, быццам гэта Яго ўласныя грахі.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

2. Езус аб”яўляе сябе на вяселлі ў Кане

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

3. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

4. Перамяненне Пана на гары Табор

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Устанаўленне Эўхарыстыі

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста

Перад намі Уваскрэслы Хрыстус, Пан жыцця і смерці. Яго Змёртвыхпаўстанне выявіла Ягоную Боскасць, паставіла пячатку пад нашым адкупленнем і ўзмоцніла нашую веру. Марыя, якая на Галгоце не пахіснулася ў веры, бачыць Змёртвыхпаўстанне Хрыста. Яна праз выпрабаванні майго жыцця давядзе і мяне да свайго ўслаўленага Сына. Аднак я не павінен хістацца ў веры, я не маю права паўтараць ранейшыя грахі.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

2. Унебаўшэсце Езуса Хрыста

Хрыстус, Валадар сусвету, узыходзіць у неба. Выканаўшы справу, даручаную Айцом, Езус вяртаецца да Яго. Аднак Ён не забываецца пра тых, каго адкупіў. Езус рыхтуе для іх жыллё ў небе. Я таксама спадзяюся быць у ліку збаўленых. У гэтым мне дапаможа Найсвяцейшая Маці, а я буду асцерагацца ўсялякага граху. Буду маліцца таксама за маіх памерлых блізкіх, каб Хрыстус як найхутчэй прыняў іх у нябесную айчыну.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

3. Спасланне Святога Духа

Касцёлам кіруе і распараджаецца Святы Дух. Чым цясней мы злучаны з Касцёлам, тым глыбей, дзякуючы дапамозе Святога Духа, узрастаем у Хрысце. У шчырай малітве я дзякую за дары Святога Духа і асабліва прашу за моладзь, каб асвечаная Святым Духам, правільна расчытала сваё пакліканне. Няхай Марыя і ўва мне ўзмацняе любоў да Касцёла і клопат пра яго развіццё.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыi

Для Марыі настала радасная хвіліна расстання з гэтым светам. Пасля заканчэння жыцця на зямлі, Яна з душой і целам была ўзятая ў неба. Каб мая смерць была шчаслівай, я павінен рыхтавацца да яе на працягу ўсяго майго жыцця. Гэтага нельга адкладваць на апошнюю хвіліну. Марыя, прашу ў Цябе найважнейшай ласкі, каб некалі быць разам з Хрыстом і Табой у небе. Прыйдзі па мяне ў хвіліну смерці і пасля зямнога выгнання акажы мне ласку бачыць благаславёны плод улоння Твайго, Езуса, майго Пана.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Укаранаванне Найсвяцейшай Дзевы Марыi Ў небе

Марыя — наша Каралева, Валадарка зямлі і неба. Яна дзеліць са сваім Сынам Яго каралеўскую хвалу. Марыя, заўсёды ціхая і верная служка Пана, горача прагне, каб Каралеўства Яе Сына пашыралася. Няхай прагненне Марыі будзе і маім прагненнем. У гэтай таямніцы я прашу за людзей, якія жывуць нязгодна з Божым правам, каб выпрасіць для іх ласку вяртання да дабра і прабывання ў ім.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу. Літанія да Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Молитвы Розария — это католические молитвы на чётках, посвященные Богородице ( ну и часто под словом «розарий» русскоговорящие католики понимают сами чётки; чехи, поляки, украинцы и беларусы соответственно используют слово «ружанец», от «ружа» = роза).

Если кратко — то на большой бусине читают «Отче наш», после чего на десяти малых бусинах читают «Радуйся, Мария». Это соответствует размышлению над одной Тайной жизни Христа и Богородицы. Всего в чётках больших бусин 5, малых — соответственно 50, поэтому за полный круг читается 5 Тайн — в течение одного дня. Всего Тайн 20, поэтому за 4 дня молитв «проходишь» мысленно в размышлениями весь земной путь Христа и Его Матери.

Если подробно — то изучайте сканы:

Более духовное наполнение Тайн Розария изложено тут.

qqq Cвяты Ружанец

У старажытнасці быў цудоўны звычай ахвяраваць асабліва годным людзям вянкі, сплеценыя з ружаў. Хрысціяне ўшаноўвалі Хрыста, Маці Божую і святых, складаючы ружавыя вянкі на алтар.

Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў Апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім запрасіў нанава адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, прысвечанымі публічнай дзейнасці Хрыста.

Ружанцам завецца таксама нізка асаблівым чынам змацаваных пацерак (драўляных, касцяных, бурштынавых і інш.), дзе кожнаю пацеркаю адзначаецца асобная малітва.

Як маліцца на ружанцы

Звычайна Ружанец пачынаецца ўступнымі малітвамі, якія гаворацца на крыжыку і пяці першых пацерках. Зрабіўшы знак крыжа і кажучы У імя Айца, гавораць, трымаючы крыжык, Веру ў Бога Айца, затым на першай пацерцы – Ойча наш, на трох наступных – тры Вітай, Марыя і на пятай – Хвала Айцу.

Ружанец складаецца з чатырох частак, у кожную з якіх уваходзяць пяць таямніцаў. У кожнай таямніцы на першай асобнай пацерцы гаворыцца Ойча наш, на дзесяці змацаваных разам пацерках – дзесяць Вітай, Марыя, і на наступнай, асобнай пацерцы – Хвала Айцу і Сыну, а таксама:

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!

На гэтай жа пацерцы гаворыцца і малітва, якую прасіла дадаваць пасля кожнае дзесяткі Маці Божая падчас свайго аб’яўлення ў Фаціме:

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

На гэтай жа пацерцы гаворыцца таксама і Ойча наш наступнай таямніцы.

Пацеркі, якімі мы карыстаемся, маюць пяць дзесяткаў, падзеленых між сабою пяццю асобнымі пацеркамі. Таму, перабраўшы іх адзін раз, мы можам памаліцца толькі адну частку Ружанца. Каб згаварыць яго цалкам, неабходна перабраць пацеркі чатыры разы.

На пачатку кожнай таямніцы звычайна прыгадваем яе сэнс і разважаем аб жыцці Езуса і Марыі. Разважанне – найважнейшы сэнс Ружанца. Без яго Ружанец падобны да цела без душы.

Адгаворваючы Ружанец без разважанняў, мы часта ператвараем яго ў паўтарэнне слоў. Ёсць розныя спосабы разважання таямніцаў Ружанца.

Напачатку можна разважаць, дапамагаючы сабе тэкстамі, пададзенымі ніжэй. Пазней, глыбей спасцігшы Ружанец, можна абапірацца на ўласныя разважанні.

qqq Таямніцы Святога ружанца

(молімся ў панядзелак і суботу)

І. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
(пар. Лк 1, 26–38)

У шосты ж месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад Галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя.

ІІ. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты
(пар. Лк 1, 39–47)

Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшалася ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Напоўнілася Альжбета Духам Святым.

ІІІ. Нараджэнне Езуса Хрыста
(пар. Лк 2, 6–11)

Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына свайго, і паклала ў яслі, но не было ім месца ў заездзе.

У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак.

Раптам з’явіўся ім анёл Пана, і хвала Пана асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх.

ІV. Ахвяраванне Хрыста ў святыні
(пар. Лк 2, 22– 35)

Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам.

V. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні
(пар. Лк 2, 43–49)

Засталося Дзіця Езус у Ерузалеме, і не заўважылі гэтага Ягоныя бацькі. Пасля трох дзён знайшлі Яго ў святыні. Ён сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх.

(молімся ў чацвер)

І. Хрост Езуса ў Ярдане
(пар. Мц 3, 16-17)

Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго.

ІІ. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане
(пар. Ян 2, 1. 3. 7-9. 11)

У Кане Галілейскай было вяселле.

Кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном.

Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай.

ІІІ. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання
(пар. Мк 1, 14-15; Лк 8, 1)

Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Пасля праходзіў Ён па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым.

ІV. Перамяненне Езуса на гары Табор
(пар. Лк 9, 28-29. 35)

Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца.

І калі Ён маліўся, выгляд твару Яго перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай.

V. Устанаўленне Эўхарыстыі
(пар. Мц 26, 26-28)

(молімся ў аўторак і пятніцу)

І. Малітва Езуса ў садзе Аліўным
(пар. Лк 22, 41–45)

І з’явіўся Яму Анёл з неба, суцяшаючы Яго.

І, страшэнна пакутуючы, Ён маліўся яшчэ больш. І быў пот Ягоны, быццам кроплі крыві, што падалі на зямлю.

Калі ўстаў пасля малітвы і прыйшоў да вучняў, Ён убачыў, што яны заснулі, змучаныя тугою.

ІІ. Бічаванне Езуса
(пар. Мц 27, 22–25, Ян 19,1)

Тады Пілат узяў Езуса і бічаваў Яго.

ІІІ. Укаранаванне Езуса цернем
(пар. Мц 27, 27–30)

Тады жаўнеры намесніка, завёўшы Езуса ў прэторыю, сабралі каля Яго цэлую кагорту.

І плявалі на Яго, бралі трысціну і білі Яго па галаве.

ІV. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую
(пар. Мц 27, 31; Лк 23, 26–28)

А калі высмеялі, знялі з Яго плашч і апранулі ў адзенне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаванне.

Калі павялі Яго, схапілі нейкага Сымона Кірынэйца, які вяртаўся з поля, і ўсклалі на яго крыж, каб нёс за Езусам.

Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім.

V. Укрыжаванне і смерць Езуса
(пар. Ян 19, 17–27; Лк 23, 44–46)

І, несучы для сябе крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам Чэрапа, па-габрэйску — Галгота.

Там укрыжавалі Яго. А з Ім двух іншых, з аднаго і з другога боку, а пасярэдзіне Езуса.

Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена.

І было каля шостай гадзіны, і цемра ахінула ўсю зямлю аж да дзевятай гадзіны.

Сонца зацьмілася, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне.

(молімся ў сераду і нядзелю)

І. Уваскрасенне Хрыста
(пар. Мц 28, 1–9)

На світанні першага дня тыдня прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.

І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег.

Ад страху перад ім задрыжэлі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя.

ІІ. Унебаўшэсце Хрыста
(пар. Лк 24, 46–51; Дз 1, 10–11)

Потым вывеў іх аж да Бэтаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх.

І, калі благаслаўляў іх, развітаўся з імі і ўзнёсся на неба.

ІІІ. Спасланне Духа Святога
(пар. Лк 24, 49; Дз 2, 1–4)

Калі настаў дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам на адным месцы.

І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны.

І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх.

І напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць.

ІV. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
(пар. Лк 1, 46–52)

V. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі
(пар. Ап 12, 1.10)

І вялікі знак з’явіўся ў небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад ступнямі ног Яе, і на галаве Яе вянок з дванаццаці зорак.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
Adblock
detector